Юстас ПаляцкісW8M7 술AaU1b&Uu4을i m
Юстас Паляцкіс літ.: Justas Paleckis | ||||||||||
![]() | ||||||||||
| ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
25 жніўня 1940 — 14 красавіка 1967 | ||||||||||
Пераемнік: | Матэюс Шумаўскас | |||||||||
| ||||||||||
17 чэрвеня 1940 — 3 жніўня 1940 | ||||||||||
Папярэднік: | Антанас Мяркіс | |||||||||
Пераемнік: | Альгірдас Бразаўскас | |||||||||
| ||||||||||
17 чэрвеня 1940 — 24 чэрвеня 1940 | ||||||||||
Папярэднік: | Антанас Мяркіс | |||||||||
Пераемнік: | Вінцас Крэве-Міцкявічус | |||||||||
Партыя: | КПСС | |||||||||
Адукацыя: | Літоўскі ўніверсітэт | |||||||||
Дзейнасць: | палітык, паэт, журналіст | |||||||||
Член у: |
| |||||||||
Веравызнанне: | атэізм | |||||||||
Нараджэнне: | 10 студзеня 1899![]() | |||||||||
Смерць: | 26 студзеня 1980 (81 год)![]() | |||||||||
Пахаванне: |
| |||||||||
Бацька: | Ігнас Паляцкіс | |||||||||
Маці: | Она Петраўскайце | |||||||||
Дзеці: | Вільнюс, Юстас, Сігіта, Герута, Віта | |||||||||
Узнагароды: |
| |||||||||
![]() |
Ю́стас Паля́цкіс (літ.: Justas Paleckis; 10 (22) студзеня 1899, Цяльшы, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 26 студзеня 1980, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі журналіст, савецкі палітычны дзеяч. Кароткачасова выконваў абавязкі прэзідэнта Літвы пасля савецкага ўварвання ў 1940 годзе.
Змест
- 1 Біяграфія
- 2 Сям'я
- 3 Узнагароды
- 4 Зноскі
- 5 Спасылкі
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і каваля. З 1915 — працоўны, потым служка ў Рызе, з 1922 года — настаўнік. Быў заснавальнікам і рэдактарам літоўскай газеты «Naujas Žodis», выдаванай у Рызе. Супрацоўнічаў у перыёдыках Літвы. У 1926—1927 працаваў дырэктарам літоўскага дзяржаўнага агенцтва навін ELTA, пасля ваеннага перавароту быў звольнены.
Навучаўся ў ковенскім Літоўскім універсітэце (1926—1928), працаваў журналістам. У 1931 наладзіў сувязі з падпольнай кампартыяй Літвы, у 1937 быў абраны сябрам Антыфашысцкага камітэта Каўнаса, у 1939 арыштаваны і пасаджаны ў канцлагер.
Пасля таго, як у выніку акупацыі краіны Саветамі прэзідэнт Антанас Смятона збег у Злучаныя Штаты, яго абавязкі перайшлі да прэм'ер-міністра Антанаса Мяркіса. На наступны дзень пасля ад'езду Смятоны Мяркіс абвясціў пра фармальнае звяржэнне яго з пасады і прызначыў прэм'ер-міністрам Паляцкіса. Адначасна Мяркіс адмовіўся ад пасады прэзідэнта, што перадавала яго паўнамоцтвы Юстасу Паляцкісу. Гэта дало падставу сумнявацца ў законнасці ўсіх гэтых перастановак, паколькі Смятона не складваў паўнамоцтваў прэзідэнта[1].
Прызначэнне Паляцкіса прэм'ер-міністрам было праведзенае з ухвалы савецкае пасольства ў Каўнасе, паколькі ў гэты час у Літве ўжо прысутнічалі савецкія войскі. Прысланы з Масквы намеснік наркама замежных спраў СССР Уладзімір Дэканозаў каардынаваў дзейнасць праз Літоўскую камуністычную партыю, а кабінет міністраў Паляцкіса выконваў адміністрацыйную функцыю. На загад з Масквы марыянетачны ўрад Паляцкіса прызначыў на 14—15 ліпеня выбары ў Народны сойм з мэтай легалізаваць далучэнне Літвы да СССР. Кандыдатамі на выбарах маглі быць толькі камуністы і іх саюзнікі. 21 ліпеня абраны парламент сабраўся дзеля абмеркавання адзінага пытання па ўваходзе ў Савецкі Саюз, што было падтрымана адзінагалосна.
У 1940—1966 — член ЦК і Бюро ЦК КП Літвы. У ЛітССР Паляцкіс заняў пасаду старшыні прэзідыуму Вярхоўнага Савета. На гэтай пасадзе ён асабіста падпісваў загады па масавай дэпартацыі. Так, з яго згоды Мяркіс і міністр замежных спраў незалежнай Літоўскай рэспублікі Юозас Урбшыс былі высланы ў РСФСР. Да 1953 года ў Сібір, Запаляр'е і Сярэднюю Азію былі дэпартаваны каля 132 000 грамадзян.
З пачаткам нямецкага наступу на Савецкі Саюз Паляцкіс эвакуіраваны. У 1941—1966 — намеснік старшыні Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР. З 1955 — прадстаўнік у Савеце Міжпарламенцкага саюза, у 1966—1970 — старшыня Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.
Дэлегат XIX, XX, XXI, XXII, XXIII з'ездаў КПСС, на якіх быў абраны кандыдатам у сябры ЦК. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—8-га скліканняў. Ад 1970 на пенсіі.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка Генавайце Паляцкене. Пяцёра дзяцей — сыны Вільнюс і Юстас, дачкі Сігіта, Герута, Віта.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Сацыялістычнай Працы (1969)
- 6 ордэнаў Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Дружбы народаў
- медалі
Зноскі
- ↑ Presidents of the Republic of Lithuania (англ.) . Office of the President of the Republic of Lithuania.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Героі краіны (руск.)
|
|
Шаблон:Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР
1er vg1c e한lZz F huJQq5#xi6kScidu세5r tT4nGg en 0Wmsa